Фота: Фэйсбук

кажуць, лісты ў турму не губляюцца назаўсёды.
яны адрошчваюць крылы, збіраюцца ў стаі лісцíныя
і некуды ў неба лятуць, будуюць там гнёзды свабоды…
татуіроўкі літар не зажываюць на белых спінах.
а вязні становяцца вязамі, яны прарастаюць праз краты,
лістоту сваю шукаючы, голым галлём галёкаюць…
і неба да іх прыходзіць — лістамі і лісцянятамі.
і боль адпускае ўсіх, сплываючы прэч аблачынкай лёгкай.

24.12.2020

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Читатель / Адказаць
06.09.2022
Парение души этакое !
0
Басё / Адказаць
06.09.2022
Не хоку, але ж прысмак як пасля японскіх хоку
0
Хочу всё знать / Адказаць
07.09.2022
Цікава, ці прыходзіцца Наста кімсьці Юрыю Кудасаву ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру