Эвеліна Шульц. Фота ААН

Эвеліна Шульц. Фота ААН

Яе ўтрымлівалі там каля дзвюх гадзін, паведаміла BPN крыніца ў дыпламатычных колах ЕС.

Пра тое, што здарылася, былі апавешчаныя кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Мінску Дырк Шубель (у сярэдзіне 2021 года па патрабаванні беларускіх уладаў пакінуў краіну і працуе з-за мяжы) і кіраўніцтва ЕС у Бруселі.

Іншых еўрапейскіх дыпламатаў, якія прыбылі 6 верасня на вынясенне прыгавору ў Мінскі гарадскі суд, не затрымлівалі.

Афіцыйнай рэакцыі на тое, што здарылася, ад ЕС і яго беларускага прадстаўніцтва пакуль няма. Невядома таксама, ці складаўся на дыпламатку ў міліцыі пратакол.

Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, дыпламаты валодаюць імунітэтам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля вынясення прысуду каля будынка суда былі затрыманыя і дастаўленыя ў Фрунзенскі РУУС таксама некалькі сваякоў асуджаных, праваабаронца Анастасія Лойка і іншыя грамадзяне — усяго не менш за 13 чалавек. Дваіх — Насту Лойку і Данііла Крашэўскага — будуць судзіць, астатніх адпусцілі.

Таксама вядома, што да затрыманых у Фрунзенскі РУУС прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. Ён хадзіў з мікрафонам і настойліва патрабаваў ад затрыманых даць каментар. Найбольш «дасталася» ад яго часовай паверанай у справах ЕС у Беларусі Эвеліне Шульц — Азаронак «насядаў» на яе з пытаннямі больш за ўсіх

 

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
37