Відэа з затрыманым было распаўсюджанае 5 верасня. На відэа сілавікоў мінчук Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэснымі стыкерамі — з бчб-сцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны надзетая чырвоная каска з Пагоняй, рукі — у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі цягнуць да аддзялення. 

Канвой на кароткім відэа апрануты ў спартыўныя касцюмы, кепкі, а твары схаваў пад маскамі, з-пад якіх бачныя толькі вочы і нос.

Аднак BYPOL устанавіў супрацоўнікаў САХР Унутраных войск МУС. Сцвярджаецца, што гэта — Арцемій Паўлічэнка, сын Дзмітрыя Паўлічэнкі, а таксама Кірыл Барысік, які тройчы з'яўляўся пацярпелым па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
83