Наста Лойка

Як стала вядома «Вясне», Данілу Кашэўскага сёння арыштавалі на 12 сутак. Суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Андрэй Млечка прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты з тг-каналаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі». 

Таксама вядома, што праваабаронца Наста Лойка была арыштаваная на 15 сутак.

Нагадаем, учора каля Мінгарсуда пасля суда над 10 палітвязнямі адбыўся «хапун», у выніку якога затрымалі больш за 10 чалавек. Пасля адпусцілі ўсіх, акрамя Лойкі і Кашэўскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру