Фестываль прадстаўляе гульнявое і дакументальнае кіно са Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. З 2018 года ў праграме ўдзельнічаюць таксама фільмы з Фарэрскіх астравоў, з 2019 — з Грэнландыі.

«Паўночнае ззянне», якое пройдзе сёлета ў восьмы раз, засталося адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і guest stars.

Нягледзячы на тое, што чальцы каманды ўжо па-за радзімай, раскіданыя па ўсім свеце, яны рыхтуюць сюрпрызы ў новай праграме.

Сёлета на фестывалі не будзе класічных квіткоў за прагляд фільмаў. Кіно стане больш даступным, бо глядзець яго можна будзе бясплатна, па рэгістрацыі. Замест «традыцыйных» квіткоў з'явіцца магчымасць заданаціць на сайце і тым самым падтрымаць фестываль.

Гледачы змогуць выбраць суму даната на сваё меркаванне і падтрымаць «Ззянне» ў некалькі клікаў. Таксама можна выбраць, ці падтрымаць фестываль адзін раз альбо рабіць гэта кожны месяц (гэтую функцыю можна адключыць пазней). 

«Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак. 

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых зменаў, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці», — кажуць арганізатары фестывалю. 

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0