10 верасня з 12:00 да 15:00 будзе забаронены рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Мельнікайце.

З 20:00 10 верасня да 15:00 11 верасня абмяжоўваецца рух транспарту па вуліцы Кірава ад вуліцы Леніна да вуліцы Валадарскага.

11 верасня рух транспарту будзе забаронены:

  • з 7:00 да 12:00 па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы кругавую развязку;
  • па мясцовым праездзе праспекта Незалежнасці ад вуліцы Кісялёва да вуліцы Камуністычнай;
  • па вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Чырвонай да мясцовага праезду праспекта Незалежнасці;
  • па вуліцы Куйбышава ад вуліцы Камуністычнай да вуліцы Янкі Купалы;
  • па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Максіма Багдановіча;
  • па вуліцы Старажоўскай;
  • па праспекце Машэрава ад вуліцы Старажоўскай да праспекта Пераможцаў;
  • па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Няміга;
  • па вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

З 7:00 да 13:00:

  • па вуліцы Кірава ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Свярдлова;
  • па вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці;
  • па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Бабруйскай да вуліцы Янкі Купалы;
  • па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці.

З 11:00 да 13:00

  • на ўчастку вуліцы Янкі Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай;
  • на вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна.

Акрамя гэтага, у ноч на 9 верасня з 00:00 да 02:00 забараняецца рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Мельнікайце. У гэты час тут будзе праводзіцца генеральная рэпетыцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру