«Трэба яшчэ паглядзець што гэта за амністыя, колькі з гэтых 8000 будзе палітычных, а колькі з палітычных — значныя фігуры ў грамадстве, — каментуе план амністыі дыпламат адной з краін Еўрасаюза. — Як гэта бачыцца нам, то такім крокам рэжым Лукашэнкі хоча прадухіліць пашырэнне санкцый за ўдзел у вайне супраць Украіны», — адзначыў дыпламат.

«Задача-максімум Мінска — гэта зняцце санкцый на калій. Рэакцыя Захаду на амністыю будзе залежаць як ад колькасці вызваленых, так і ад далейшых крокаў», — кажа дыпламат. 

«У выпадку калі адных выпусцяць, а іншых будуць арыштоўваць, мы называем гэта «ратацыяй палітвязняў», рэакцыя будзе негатыўная».

Ëн расказаў, што Еўрасаюз гатовы разглядаць варыянты пашырэння санкцый на іншыя сектары эканомікі.

Іншы еўрапейскі дыпламат звярнуў увагу на тое, як адрозніваюцца ад пазіцыі Мінска дзеянні кіраўніцтва Казахстана.

«Хопіць ужо гандляваць людзьмі, не тая сітуацыя. Трэба рабіць іншыя крокі, крок за крокам. Пасля правядзення свабодных выбараў Беларусь зможа атрымліваць дапамогу ад Захада і вернецца да траекторыі развіцця», — сказаў дыпламат.

«Для нармалізацыі адносін трэба сукупнасць крокаў: нармалізацыя сітуацыі з правамі чалавека, вывад расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і забарона на выкарыстанне паветранай тэрыторыі, спыненне любых вайсковых вучэнняў на граніцы з Украінай, свабодныя выбары, — пералічвае балючыя пункты дыпламат. — Расія перажывае прыніжэнне ва Украіне, і гэта толькі пачатак. Вось кантэкст, у якім мы цяпер».

«Што да амністыі, то я ўстрымаюся ад любых каментароў. Я б не хацеў, каб з-за майго каментара зменшыліся шанцы на выхад на свабоду любога з палітзняволеных. Давайце вернемся да гэтай размовы, як толькі абяцанні матэрыялізуюцца», — сказаў прадстаўнік яшчэ адной краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Проста Супер / Адказаць
07.09.2022
Станоўчай рэакцыя дыпламатаў мусіць быць не на "амністыю", а на дэмакратызацыю Беларусі і адданне "амнісцёра" пад суд - каб ён адказаў за ўсе пагубленыя ім жыцці, зламаныя лёсы і скрадзеныя ў пакаленняў беларусаў дзесяцігоддзі. 
2
Баба Гэля / Адказаць
08.09.2022
Рэакцыя - гэта добра, але эрэкцыя - лепей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру