Абедзве мадэлі атрымалі працэсар A15, які быў у iPhone 13 Pro. Яны таксама будуць укамплектаваныя 12-мегапіксельнай асноўнай камерай, якая, паводле заяве Apple, на 49% лепш будзе лавіць святло пры нізкім асвятленні.

Акрамя таго, былі прадстаўленыя іншыя навінкі:

  • IPhone 14 Pro (999 даляраў) і 14 Pro Max (1099 даляраў) з камерай 48 мегапікселяў, прадстаўлены ў 4 колерах і з новай «грыўкай»;
  • Airpods Pro 2 з новымі дынамікамі, чыпам H2 і палепшаным шумапрыглушэннем. Даступны з 23 верасня за 249 даляраў;
  • Apple Watch Ultra — навінка з тытана. Даступны з 23 верасня па цане ад 799 даляраў;
  • Apple Watch SE2. Даступны з 16 верасня, ад 249 даляраў;
  • Apple Watch Series 8 з тэмпературнымі датчыкамі (249 даляраў) і магчымасцю адсочваць менструальны цыкл у жанчын. У продажы з 16 верасня, ад 399 даляраў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру