Пра змену надвор'я ў Белгідрамеце.

«Гарачы жнівень змяніўся халодным вераснем, і сярэдняя тэмпература паветра першага тыдня каляндарнай восені на 1-6 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. На працягу наступнага тыдня ў Беларусі паніжаны тэмпературны рэжым захаваецца.

У пятніцу ў начныя гадзіны тэмпературны фон будзе вельмі кантрасным: на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і месцамі па Гомельскай вобласці будзе ад 0 да мінус 3 градусаў. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе +1—6. У паўднёва-заходніх раёнах, прыкрытых шчыльнай франтальнай воблачнасцю, ноччу наогул будзе ад плюс 7 градусаў да +10. У выхадныя і на пачатку наступнага тыдня за кошт больш шчыльнай воблачнасці ночы стануць на пару градусаў цяплейшымі, пры гэтым воблачнасць будзе перашкаджаць дзённаму прагрэву», — растлумачылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу надвор'е будзе пераважна без ападкаў. Па паўднёвым захадзе краіны пройдуць дажджы, днём месцамі моцныя. Днём паветра прагрэецца да +12-18, месцамі — да +20.

У суботу кароткачасовыя дажджы пройдуць ужо па большай частцы тэрыторыі краіны. Уначы ад +2 да +9, а на паўднёвым захадзе ад +10 да +12. Днём слупок тэрмометра паднімецца да +10—17, а месцамі — да +19.

У нядзелю, 11 верасня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі моцныя, магчымыя навальніцы. Уначы +4—11 градусаў, а ўдзень +8—14.

Пасля дажджоў у сярэдзіне верасня звычайна ідуць грыбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Крук / Адказаць
08.09.2022
Глыбоцкія ўжо пашыхтаваліся. :)
0
Бурбулятар / Адказаць
08.09.2022
Хопіць як якая БелТА называць Беларусь рэспублікай. Ажна брыдка.
1
антисвета / Адказаць
08.09.2022
Бурбулятар, а як трэ называць? 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру