Гэта фігура ўжо немаладога музыкі, які грае на катрынцы — папулярным музычным інструменце XVII—XVIII стагоддзяў.

Скульптуру паставілі каля Кіеўскага спуску, яе аўтар — гомельскі мастак Вячаслаў Долгаў.

Цікавая адметнасць новай гомельскай скульптуры ў тым, што яна з’яўляецца поўнай копіяй іншага «Катрыншчыка», які стаіць у гомельскім раёне Навабеліца. Помнік там з’явіўся ў 2008 годзе, але лёс яго вельмі нешчаслівы. Навабеліцкі «Катрыншчык» пастаянна цярпіць ад вандалаў: яму пашкоджвалі то капялюш, то пальцы, і, нарэшце, проста адламалі правую руку.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0