Паводле міністра Нядзельскага, палова з гэтых 2 тысяч медыкаў, якія прыехалі працаваць у Польшчу з-за мяжы, украінцы, а другая палова — беларусы.

Кіраўнік польскага Міністэрства аховы здароўя ўдакладніў, што ў краіне больш за год дзейнічае спрошчаная сістэма прыёму на працу медыкаў з-за мяжы. Калі раней лекары павінны былі пацвердзіць свой дыплом, атрымаць паслядыпломны стаж і здаць экзамен па прафесіі і польскай мове, то цяпер ліцэнзія выдаецца ў спрошчаным парадку: лекар можа працаваць па спецыяльнасці пяць гадоў і за гэты час здае неабходныя экзамены.

У апошнія гады Польшча сутыкнулася з дэфіцытам медыцынскіх кадраў: мясцовыя лекары масава з'язджалі працаваць у заходнія краіны на больш высокія заробкі. Прыток кадраў з-за ўсходніх межаў дазваляе запоўніць іх дэфіцыт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Бондар / Адказаць
08.09.2022
Гэта вельмі, вельмі і па сапраўднаму сумная навіна.
0
Сцыкунок / Адказаць
08.09.2022
А мне сцыкатна, негледзячы на тое, што жонка жадае зьехаць. Ведаю, сям'ёй лёгка знойдзем працу, яна медык, а сам электрык і рукі не із дупы у абоіх. Аднак складана пакінуць тую самую "зону камфорту", кінуць дом, ката і астатняя....
0
Савв / Адказаць
08.09.2022
Размытый артикул... Уехало может больше, а вот сколько врачей стали работать в системе здравоохранения РП? Говорить что Польша ждёт врачей не полная правда. В сенате засели врачи которые создают всевозможные барьеры ввидуе нострификации. Но наши врачи скорее профессиональнее и ответственен местных: уезжают во первых решительные. Тем кому и так сойдёт остаются дома ( что РБ что РП)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру