Новы кароль Брытаніі Карл ІІІ

Новы кароль Брытаніі Карл ІІІ

«Імёны святых і манархаў (у прасторы хрысціянскай культуры), як правіла, у кожнай мове ўжываюцца ў сваёй нацыянальнай форме. Святы Юры, папа Францішак.

Імя германскага паходжання Karl / Carl беларуская мова засвойвала ў розных варыянтах, самы стары — Кароль (ад імя Карла Вялікага — Charlemagne, якое ў славянскіх мовах стала агульным назоўнікам для манарха ўвогуле: král, król, кароль…). Адсюль прозвішчы Каралевіч, Каралёў. І літоўцы ад нас узялі Karolis. Пазней гэтая ж форма была паўторна ўзятая з польскай мовы з польскім жа націскам: Караль.

Але прыходзіла гэтае імя і ў нязменнай форме Карл, адсюль прозвішчы Карловіч, Карлюк. Іншыя нацыянальныя варыянты — Карусь, Карук — утвараліся суфіксальна ўжо на беларускай глебе ад любой з вышэй названых.

Калі выбіраць форму для манарха, трэба зважаць на спалучальнасць. Кароль Кароль ІІІ, дый кароль Караль ІІІ гучыць складана. Карусь ІІІ занадта ўжо свойскі. Пры наяўнасці выбару форма Карл аптымальная», — мяркуе выдатны мовазнаўца.

Клас
88
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1