Мінск: кібер-турніры, беларуская кухня і Дзень танкіста

На гэтых выхадных мінчукам абяцаюць святочны кірмаш ля Палаца спорту. Будуць і канцэрты: напрыклад, імпрэза ля таго ж Палаца спорту ўвечары 10 верасня, дзе выступяць гурты «Дразды», «Аўра» (гэты калектыў вядомы сваёй праўладнай пазіцыяй), расійскі калектыў «Корні» і Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі. У сваю чаргу, на плошчы Свабоды і ў Верхнім горадзе выступіць гурт «Сябры». 

Абяцаюць некалькі фестываляў: па гістарычнай рэканструкцыі, беларускай кухні і навуцы. У Траецкім прадмесці пройдзе вернісаж, ля Палаца спорту — «Міжнародны алімпійскі дзень» з пляцоўкамі па розных відах спорту. Яшчэ чакаецца фестываль «Мінск моладзевы» з кібер-турнірам, выступам майстроў ушу, фудкортам, чалавекападобным робатам і фаер-шоу.

Не абыдзецца на гэтых выхадных і без Дня танкіста — пройдзе ён на тэрыторыі музейна-паркавага комплекса «Перамога», яшчэ будзе Мінскі паўмарафон і феерверк. Нарэшце, абяцаюць і раённыя мерапрыемствы ў дадатак для агульнагарадскіх.

Калі вы не бачылі на свае вочы мінскі дзень горада, прапануем вам некалькі здымкаў за мінулыя гады, тым больш што наўрад ці ў гэтым годзе свята будзе кардынальна іншым:

Вільня: зорка «Еўрабачання», гоначны балід і лазернае шоу

У Вільні свята горада прайшло тыдзень таму. Цягнулася яно тры дні — з 2 па 4 верасня.

Увесь гэты час на цэнтральнай вуліцы горада, праспекце Гедыміна, працаваў святочны кірмаш з ежай, прысмакамі і сувенірамі.

На галоўнай плошчы Вільні, Кафедральнай, зладзілі два вялікія канцэрты: на адным з іх выступіў вядомы літоўскі спявак і тэлевядучы Марыёнас Мікутавічус, у наступны ж дзень на той жа сцэне праспявала шведка Карнэлія Джэйкабс, што заняла на «Еўрабачанні» гэтага года 4 месца.

Для віленчукоў зладзілі спартовы фестываль з паркам забаў, а таксама фестываль фудтракаў «Бераг добрай ежы». Ля Нацыянальнага драматычнага тэатра ў Вільні размясцілі сцэну, дзе выступілі вядомыя літоўскія пісьменнікі. Адну з галоўных віленскіх вуліц, праспект Канстытуцыі, прадаставілі для праезду гоначнага баліду «Формулы-1».

Феерверка, як у Мінску, тут не было, затое паказалі нешта больш сучаснае — лазернае шоу пад музыку віяланчэлі, перад якім яшчэ прайшло шоу дронаў. Былі і больш лакальныя мерапрыемствы накшталт раённага пікніка.

Рыга: тосты, ёга і прызнанні ў каханні

У латвійскай сталіцы Дзень горада звычайна святкуюць 20 жніўня, але ў гэтым годзе рыжане адзначалі яго большую частку лета. Усяго арганізатары падрыхтавалі 150 мерапрыемстваў — сярод іх хапала канцэртаў, хаця і без вялікіх імёнаў, як у Вільні. Сцэны для канцэртаў размясцілі ў рыжскіх парках і проста на вуліцах.

У розных раёнах Рыгі праводзілі заняткі па ёзе, скандынаўскай хадзьбе і гімнастыцы. Латвійскую сталіцу ўпрыгожылі святочнымі сцяжкамі, светлавымі гірляндамі, гамакамі і мастацкімі аб’ектамі.

У сам дзень нараджэння Рыгі, 20 жніўня, у горадзе ладзілі канцэрты на балконах пад музыку Райманда Паўлса, выступы музыкаў і канатаходцаў. Пасярэдзіне Ратушнай плошчы пабудавалі так званую «вежу тостаў», на якую мог падняцца любы ахвотны, каб прамовіць пажаданне для Рыгі ў яе дзень народзінаў. Што яшчэ? Конкурс на самы смачны рыжскі торт, публічныя прызнанні ў каханні Рызе і каму заўгодна і вялікі пікнік у Старым горадзе.

Варшава: русалкі, яхты і канцэрты

Свята Варшавы (Święto Warszawy) прайшло ў гэтым годзе 4 чэрвеня, то-бок на гадавіну выбараў 1989 года, якія прынеслі заканчэнне эпохе камунізму ў Польшчы. Падыход тут, як і ў Рызе, нестандартны: напрыклад, у Кракаўскім прадмесці прайшоў парад русалак, што прадставілі Варшаву і некаторыя з яе раёнаў (русалка — адзін з сімвалаў Варшавы). Разам з русалкамі ў парадзе паўдзельнічаў духавы аркестр.

На рацэ Вісле адбылася яхценная рэгата, бясплатныя байдарачныя сплавы. Гараджанам далі магчымасць паплаваць на лодках і патрэніраваць навыкі серфінгіста на SUP-дошках. Пасля рэгаты — канцэрт на пляжы.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Якія маршруты па Беларусі былі сёлета самыя папулярныя?

На Дзень горада прэзентуюць першы беларускі электрычны спорткар

У цэнтры Ліды з'явіўся мурал пра каханне, старажытныя плямёны і гарадскую культуру

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
антисвета / Адказаць
10.09.2022
10 верасня ў Мінску адзначаюць Дзень горада.

якога горада? гэтага -

День города Москвы
10 и 11 сентября 2022 года Москва отметит свой 875-й день рождения.

?

бо дзень нараджэння Мінска ёсць - чоткая дата - 3 сакавіка. чаму дзень горада Мінска быў перанесены некім некалі на паўгады - на пачатак верасня, на выпадковы дзень? хто ведае?
2
Увага / Адказаць
10.09.2022
Раней было модна трактарамі сьвяткаваць, цяпер танкамі... Жыцьцё не стаіць на месцы... Ды й альтэрнатыва ж была прадастаўлена вунь, марозіва. Карацей, сьвята ўдалося і кропка.
2
- / Адказаць
10.09.2022
Жвір, у каго с:ьвята ўдалося? у вас? пад музыку Райманда Паўлса,?
і пад гэтыя страшэнныя хэндмэйды, як у Інста Іманда?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру