Фота ілюстрацыйнае

За шэсць месяцаў 2022 года зафіксавана 1470 ДТЗ, у якіх загінула 1496 жывёл.

Часцей за ўсё падчас аварый гінулі казулі (1066 асобін) і ласі (344 асобіны). Акрамя таго, у ДТЗ загінулі 33 алені, 49 дзікоў і чатыры бабры.

Дзікія жывёлы выходзяць на аўтадарогі па розных прычынах. Часцей за ўсё — пры сезонных зменах месца пражывання, а таксама пры перасоўванні да месцаў кармлення.

«Некаторых дзікіх жывёл прыцягваюць раскіданыя дарожнымі арганізацыямі пясчана-солевыя сумесі, многія дзікія птушкі знаходзяць на ўзбочынах дарог дробныя каменьчыкі, неабходныя для стрававання. Часам дзікія жывёлы выходзяць на асфальт проста пагрэцца і абсохнуць ад расы, бо тэмпература асфальту звычайна вышэйшая за тэмпературу паветра. Нярэдка дзікія жывёлы выбягаюць на аўтадарогі пры пераследзе іх драпежнікамі або паляўнічымі сабакамі», — паведамілі ў Дзяржінспекцыі.

Таксама кіроўцам варта памятаць, што дзікія жывёлы найбольш актыўныя ў цёмны час сутак, таму ў прыцемках варта праяўляць павышаную пільнасць. Большую небяспеку ўяўляюць участкі дарог з дрэвамі і кустамі.

«Калі лось, алень, заяц або іншае дзікая жывёла ў начны час аказваецца ў святле фар, яна асляпляецца. Цемра за межамі пучка святла ўспрымаецца як сцяна і жывёліна, як правіла, пачынае кідацца, не бачачы нічога, акрамя асветленага ўчастка дарогі і запаленых фар. У такой сітуацыі варта спыніцца, выключыць святло фар (але пакінуць уключанымі габарытныя агні), уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, тым самым даць жывёліне час адаптавацца да цемры і пакінуць дарогу», — удакладнілі ў Дзяржінспекцыі.

У ведамстве таксама нагадалі, што пры выяўленні на дарогах параненых, траўмаваных, хворых або мёртвых дзікіх жывёл забараняецца іх забіраць, разбіраць ці перамяшчаць. Пра выяўленне тушы дзікай жывёліны неабходна паведаміць у міліцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Geika / Адказаць
09.09.2022
В Швеции практически везде, особенно вдоль трасс вблизи городов, есть сетчатый забор от крупных животных. Или в местах их перехода стоит предупреждаю щий знак
0
Тадеуш Брынза / Адказаць
09.09.2022
Я могу представить, что крутящий свой рулик олень не увидит на дороге мелкое животное, хотя если ты такой слепой - откуда права?
Но когда двуногий олень за рулем не видит лося, флегматично чапающего через полосы колхозной автомагистрали - это что? Они за рулем спят? Играют в гольф, теребят долгунец?
В минувшем году, будучи еще в Белоруссии (именно так) видел картину: из двора, заставленного машинами вусмерть выезжает на мафынке сильно начесанная девушка неустановленного возраста. Которая рулит, трындит в телефон (подпирает плечом) и таращится в другой телефон. Вопрос: ей руль не мешает или это такой ритуал: как сажу свой зад в машину, вынимаю телефон...?
0
Пад уплывам / Адказаць
10.09.2022
Geika, знакі й тутака ёсьць. А што наконт плоту ці агароджы, дык якая іх вышаня ў Швецыі? Бо сам бачыў як казуля такі плот вышынёй каля дзьвух метраў на гарадзенскай шашы пераскочыла і пабегла на дарогу.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру