Фота: pixabay.com

Калі вы нарэшце атрымалі прышчэпку ад кавіду, першасную ці бустарную, у вас можа ўзнікнуць жаданне гэта адсвяткаваць і асушыць адзін-два келіхі. Або вас запрашаюць на вечарыну, ад якой вы не можаце адмовіцца, і ў той жа дзень у вас чакаецца прышчэпка. Як аказалася, алкаголь і вакцына ад кавіду не заўсёды добра спалучаюцца паміж сабой, піша The New York Times.

Калі размова пра адну-дзве порцыі алкаголю, у навукоўцаў няма доказаў, што такая колькасць выпітага хутка пасля прышчэпкі зробіць яе менш эфектыўнай. Некаторыя даследаванні нават сведчаць, што ў доўгатэрміновай перспектыве маленькія ці сярэднія порцыі спіртнога могуць паляпшаць працу імунітэту, бо яны памяншаюць запаленне ў арганізме.

З іншага боку, больш актыўнае ўжыванне алкаголю, асабліва ў доўгатэрміновай перспектыве, можа прыгнятаць імунную сістэму і, імаверна, уплываць на тое, як арганізм рэагуе на вакцыну. Арганізму могуць спатрэбіцца некалькі тыдняў, каб выпрацаваць такую колькасць антыцелаў супраць кавіду, якой хапіла б для абароны ад хваробы. І таму ў гэты час любы фактар, які ўплывае на рэакцыю імунітэта, можа аслабіць арганізм перад інфекцыяй.

Такім чынам, эксперты раяць пасля прышчэпкі не перавышаць умераных доз алкаголю — не больш за 2 порцыі спіртнога ў дзень для мужчын і не больш за 1 порцыя для жанчын. Пад адной порцыяй напою маюць на ўвазе прыкладна 150 мілілітраў віна, 350 мілілітраў піва і 45 мілілітраў моцных спіртных напояў.

Яшчэ адна прычына трымаць сябе ў руках пасля вакцыны — тое, што празмерная колькасць выпітага і пахмелле пасля яе могуць узмацніць пабочныя эфекты пасля вакцынацыі, у тым ліку і ліхаманку ці болі. Але, зноў жа, адзін келіх шампанскага ў гонар прышчэпкі вам наўрад ці нашкодзіць.

Зорка Галівуда Бэн Афлек прызнаўся, што ён прыродны алкаголік. І больш за ўсё шкадуе пра адно расстанне

Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу

Ці магчыма стаць п’яным без алкаголю?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Грот / Адказаць
09.09.2022
Можна, я спраўджваў. Нічога незвычайнага не адчуў, усё было звыкла-добра, як заўжды.
0
Абу / Адказаць
09.09.2022
Не стаў чытаць, бо некаторыя рэчы лепш не ведаць :)
1
Satan / Адказаць
10.09.2022
Нужно! Я через 10 минут после прививки пошел на пиво. В итоге непьющие жена и ребенок ковидом болели, а я нет.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру