Беларускую кавярню «not 1984» у Варшаве адкрыла восенню 2020 года беларуска Ганна Макевіч. Яна пераехала ў Польшчу ў 2016 годзе. Занялася бізнэсам, да кавярні ў яе ўжо было два барбершопы.

У снежні 2021 года Ганна прадала бізнэс аднаму з беларусаў у Варшаве, які папрасіў не называць ягонае імя. Пры новым уладальніку ўстанова функцыянуе ўжо каля 10 месяцаў і спецыялізуецца на беларускай кухні.

Але ў жніўні беларус вырашыў выставіць кавярню на продаж. Бо кажа, што стаміўся. Калі пачынаў, то думаў, што гастрабізнэс — справа лягчэйшая, аж аказалася, што зусім не. І цяпер зразумеў, што гэта зусім не ягонае.

Беларус гатовы прадаць кавярню за 150 000 злотых (32 130 даляраў). Кажа, што прыкладна столькі ж уклаў у абсталяванне ўстановы. Кавярня прадаецца з юрыдычнай асобай, змяняецца толькі заснавальнік.

«Вядома, хацелася б прадаць беларусам. Індусы тэлефанавалі і гатовыя купіць, але яны могуць закрыць беларускую кропку і прадаваць там кебабы.

Я хачу знайсці добрага новага ўладальніка, якому блізкая тэма Беларусі. Не хочацца страціць ідэю. Пры продажы, можа, нават замацаваць дакументальна, што беларускі праект будзе жыць», — адзначыў цяперашні ўладальнік установы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Satan / Адказаць
09.09.2022
Вот чо хочу сказать. Идея классная, да! Интерьер и это всё классный, да. Но блеать пиво в пластике продавать... Я зашел раз, селфи запилил, пива три бокала из сраного пластика выпил... Но ссук, сорян, я в основном бар хожу ради бара, а не ради селфи. Надеюсь, кто-то найдется у кого бабки лишние есть и кто сделает не только стены, но и бар.
1
Satan / Адказаць
09.09.2022
Но идея прикольная была... ладно. Я все-равно не в Варшаве, в Варшаву не хочу.... и когда-нибудь я возможно осуществлю свою детскую мечту у Польшчы. В древнегреческом стиле университет. Даже не спрашивайте, что это будет. Пока я в процессе знакомств с дизайнерами и художниками. *не с Максом дизайнером!))
0
дичка Макса Дизайнера / Адказаць
09.09.2022
а чаго? з Дызайнерам вы тыпу ўжо знаёмы?
а універсітэт чаго? сэкса?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру