Як заявілі ў славацкай футбольнай федэрацыі, «з-за сусветнай палітычнай сітуацыі» Славакіі «давялося прасіць кіраўніцтва УЕФА правесці гэтую вераснёўскую сустрэчу на нейтральнай тэрыторыі».

«Дзякуючы супрацоўніцтву і зносінам з УЕФА і прадстаўнікамі клуба ў Бачка-Таполі мы знайшлі стадыён, дзе будзем прымаць суперніка з Беларусі», — адзначылі ў федэрацыі.

Футбольныя ўлады Славакіі абяцаюць, што для заўзятараў матч пройдзе ў звычайным рэжыме, «як быццам у Славакіі гуляем», нават нягледзячы на тое, што продаж квіткоў будзе арганізаваны толькі на сербскіх сайтах.

Зборныя Беларусі і Славакіі ўжо сустракаліся ў цяперашнім розыгрышы Лігі Нацый. Беларусы прымалі славакаў у «хатнім» матчы таксама ў Сербіі, у горадзе Нові-Сад, і прайграла там з лікам 0:1.

Пасля чатырох тураў у групе С3 зборная Беларусі займае апошняе, 4-е месца з двума набранымі ачкамі. Вышэй яе размясціліся Казахстан (10 ачкоў), Славакія (6) і Азербайджан (4). Камандзе засталося правесці толькі два матчы — з Казахстанам 22 верасня і Славакіяй 25-га.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру