Супрацоўнікі пачалі сардэчна-лёгачную рэанімацыю, па чарзе рабілі мужчыну масаж сэрца. Праз некалькі хвілін ён зноў задыхаў.
Пакуль на месца ехала хуткая дапамога, 42-гадоваму беларусу зноў стала дрэнна, паліцэйскія зноў зрабілі яму масаж сэрца. На шчасце, мужчына і ў другі раз прыйшоў у прытомнасць. А далей пацыентам займаліся ўжо медыкі.
Пазней беларус патлумачыў, што шмат гадоў пакутуе ад сардэчных захворванняў і знаходзіцца пад пастаянным наглядам лекараў. Ён падзякаваў паліцыі за выратаванне ягонага жыцця.





