Беларускі брэндынг у в'етнамскай каўбасы з'явіўся дзякуючы Алесю Асоту, «грамадскаму дызайнеру», як ён сам сябе называе. Асноўная ідэя ўсіх работ хлопца — пашырэнне беларускай мовы, гісторыі і культуры праз дызайн.

Па дапамогу да дызайнера звярнуўся Дзіма Іваноў, музыка з беларускага гурта «Адыс Абеба», які разам са сваім украінскім сябрам Міхаілам робіць у Ханоі hand made — каўбасы і мяса. Украінец па пакліканні таксама музыкант, але па адукацыі тэхнолаг, таму тэарэтычныя веды аб тым, як і што рабіць, у яго ёсць.

Да нядаўняга часу ў мясных вырабаў не было ні назвы, ні лагатыпа. Усё выглядала вельмі па-хатняму, такім, як і пазіцыянуе сябе брэнд

Неяк сваімі прадуктамі Міхаіл частаваў сяброў і знаёмых. Усім падабалася настолькі, што ў двары здымнага дома хлопец зрабіў невялікую вяндлярню і вырашыў паспрабаваць прадаваць свае вырабы. Пастаўляў мяса спачатку знаёмым, потым вырашыў супрацоўнічаць з мясцовымі барамі і лакальнымі крамамі.

«Хлопцы вырашылі ўсю сваю вытворчасць заправіць добрым знешнім выглядам, таму папрасілі мяне дапамагчы. Я кожны такі шанец выкарыстоўваю на карысць Беларусі. Вынікам стаў такі дызайн», — каментуе Алесь.

На этыкетцы ёсць надпісы на ўкраінскай і беларускай мовах. Яны адсылаюць да паходжання ўладальнікаў мяснога брэнда. Па словах Алеся, нешта ў дызайне заўсёды павінна быць звязана з Беларуссю: няхай гэта будзе слова, абразок або ўся ідэя ў цэлым

Чытайце таксама:

Як прайшло адкрыццё выставы «Восеньскі салон» у Мінску

«Калі вы не гатовыя бачыць пары, якія займаюцца сэксам у пустыні, — гэта не для вас». Мінчанка — пра легендарны фестываль Burning Man у ЗША

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Не бачу сімвалы / Адказаць
10.09.2022
И как понять, что эта колбаса не из Бельгийской Фландрии или Недерланд, где слово СМАК имеет тот же смысл. А пожелание “ смачна есци” звучит как “smakelijk eten”.
0
Woodoo Cult / Адказаць
11.09.2022
А сколько ошибок в английском!
0
Максим Дизайнер / Адказаць
13.09.2022
Кому эта дрянь нужна в стране, где есть культура питания и океан
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру