Так цяпер выглядае галоўная старонка сайта:
Рэдакцыя TJournal абвясціла аб спыненні працы 22 жніўня, патлумачыўшы, што на развіццё і падтрымку праекта больш няма сродкаў. Кампанія «Камітэт», якая валодае TJ, страціла істотную частку рэкламнай выручкі пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.
У сакавіку Раскамнагляд па патрабаванні Генпракуратуры заблакаваў сайт TJournal на тэрыторыі Расіі. Доступ абмяжоўваўся як да самога сайта, так і па «масцы» — з усімі даменамі і паддаменамі.





