«Калі казаць пра экспарт, то вядома, у нас пэўныя было прасяданне, звязанае як з санкцыямі, так і стратай украінскага рынку. Але пачынаючы з чэрвеня мы прырастаем да экспарту ад 6 да 8%. Сітуацыя з экспартам паволі аднаўляецца», — сказаў Галоўчанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што «цудаў не бывае, і што прапала ў адным месцы, з'явіцца ў іншым».

Галоўчанка адзначыў, што ідзе станоўчая дынаміка па штомесячным аднаўленні экспарту, кожны месяц паляпшаецца знешнегандлёвае сальда. З ягоных слоў цяпер яно складае 2,3 млрд даляраў, у жніўні прырасце на 500 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
24
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2