Фота: БелТА
Асноўныя імпрэзы, як гэта і бывае апошнія гады, прайшлі ля Палаца спорту. Там зладзілі святочны кірмаш, а таксама арганізавалі некалькі фестывальных зон: мерапрыемства «Алімпійскі дзень», фестываль рэканструкцыі «Мінск старажытны» і міжнародны турнір ратаўнікоў. Па праспекце Незалежнасці праехала калона байкераў на чале з Віктарам Лукашэнкам, а ўвечары ля Палаца спорту адбыўся канцэрт, у хэдлайнерах — гурт «Корні».
Мотаклуб Iron Birds Chapter, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Віктар Лукашэнка і Арцём Чайка, правёў мотапрабег ад Кургана Славы праз цэнтр Мінска да пляцоўкі ля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Фота: СБ
Фота: БелТА
Акрамя імпрэз на галоўнай пляцоўцы, у Мінску прайшлі фестываль «Мінск моладзевы» і фестываль навукі. У Верхнім горадзе можна было пакаштаваць стравы беларускай кухні, пайсці на тэматычную экскурсію, квэст ці на канцэрт гурта «Сябры» ў рамках праекта «Класіка ля Ратушы». У розных раёнах горада ладзілі свае канцэрты і кірмашы з ежай, прамысловай і школьнай прадукцыяй.
Распачаўся дзень з таго, што чыноўнікі, праўладныя актывісты і іншыя мінчукі ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой». Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by
Міжнародны турнір ратаўнікоў. Фота: minsknews.by
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі. Фота: minsknews.by
Наступныя каларытныя фота — са святкавання Дня горада ў спальных раёнах Мінска.
Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by
Фота: БелТА
У сацсетках таксама публікуюць здымкі з Дня горада. Праўда, часцей пра яго згадваюць у акаўнтах розных арганізацый, звычайныя мінчукі не так актыўна хваляцца сваім удзелам у свяце.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Танкі, пікнік і парад русалак. Як святкуюць Дзень горада ў Мінску, а як — у Варшаве ды Вільні?
Праз тыдзень Мінск пачнуць пераводзіць на падземныя крыніцы вады
Некаторыя вуліцы ў цэнтры Мінска на выхадных перакрыюць





