Знятыя расійскія сцягі ў Ваўчанску

Знятыя расійскія сцягі ў Ваўчанску

Мінабароны Расіі прызнала адступленне. Яна пазначае як падкантрольную сабе толькі зону па левым баку ракі Аскол, дзе вялікіх гарадоў няма. Гэта азначае, што ўкраінцы за тыдзень — іх наступ пачаўся 5 верасня — вызвалілі каля 8400 квадратных кіламетраў.

Расіяне акупавалі 18-тысячны Ваўчанск у першы дзень вайны. Горад знаходзіцца за 77 км ад Харкава і за 2 км ад мяжы з Расіяй.

Раней мясцовыя жыхары ўзнялі ўкраінскія сцягі таксама ў пасёлку гарадскога тыпу з 5-тысячным насельніцтвам Казачая Лопань на поўначы Харкаўшчыны на самай мяжы з Расіяй.

Гэта таксама здарылася пасля адыходу расійскіх часцей. Казачая Лопань была пад акупацыяй з сакавіка гэтага года.

Прычыны расійскага адступлення тут няясныя, бо ўкраінскі наступ ад Купянска ў кірунку Ваўчанска адбываецца прыкладна за 100 км адсюль на паўднёвы ўсход. Магчыма, Расіі крытычна бракуе сілаў, каб утрымаць новы рубеж абароны па Асколе і Данцы, і Масква вымушаная перакідваць туды падмацаванні, агаляючы іншыя кірункі ў спадзяванні, што ўкраінскія войскі ўсё адно не будуць пераходзіць дзяржаўнай мяжы.

Карты становішча на фронце хутка старэюць. На гэтай Ваўчанск быў пазначаны як усё яшчэ падкантрольны расійскім войскам.

Кінутая на пераправе расійская вайсковая тэхніка. Харкаўская вобласць

Кінутая на пераправе расійская вайсковая тэхніка. Харкаўская вобласць

Мяркуючы па відэа і фота з Харкаўскай вобласці, украінскія войскі захапілі сотні адзінак тэхнікі, у тым ліку дзясяткі танкаў, комплексы «Тор» і «Заапарк», самаходку «Акацыя» і гаўбіцы «Мста».

Інтэрнэт поўніцца эмацыйнымі відэа, як мясцовыя жыхары сустракаюць украінскую армію з кветкамі і сцягамі пасля паўгадавой акупацыі.

Пачалі мяняцца і настроі ў расійскіх сацыяльных сетках, і нават тон яшчэ нядаўна фанабэрыстых прапагандыстаў.

Клас
202
Панылы сорам
6
Ха-ха
19
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
6