Фота ілюстрацыйнае

У раёне 21:00 ратавальнікам паступіла паведамленне аб знікненні людзей. Высветлілася, што 4 жанчыны пайшлі на балота па журавіны і заблукалі. Шукаць іх выйшлі яшчэ 2 чалавекі, і знайшлі. Аднак гэта памагло мала: пасля таго не змаглі выбрацца з балота самастойна ўсе шасцёра.

Вяскоўцам нічога не заставалася, як патэлефанаваць у МНС і перадаць прыкладныя каардынаты свайго месцазнаходжання. Да пошукавай аперацыі падключылася і міліцыя.

Атрымаўшы сігнал, супрацоўнікі прачасалі лес з гучнагаварыцелямі. Шукалі людзей крыху больш за гадзіну, але ў выніку такі знайшлі. У медыцынскай дапамозе ягаднікі патрэбы не мелі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Дамова больш маёра можна чал шнар вам будзе яму здароўя на зіму / Адказаць
11.09.2022
У балоце заблудзіць лягчэй чым дзе. Асабліва ў пахмурнае надвор'е. Трэба браць з сабою компас.
0
Ванта / Адказаць
11.09.2022
Заблукаць дзе заўгодна можна, калі ня думаць, не назіраць, ня слухаць. Мы некалі, малыя, і ў журавіны хадзілі, і ў буякі без дарослых (тым увесь час няма калі было), і выходзілі з балота на раз-два. Перш за ўсё па сваіх жа сьлядох.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
14.09.2022
Когда уже этот ягодно-грибной колхоз закончится
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру