Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САГГЛ) паведаміла, што 10 верасня на літоўска-беларускім памежжы развярнулі 107 мігрантаў. З пачатку года ў Літве зафіксавалі 6371 спробу нелегальнага пераходу мяжы.

САГГЛ са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі адзначыла, што 10 верасня было зафіксавана 15 спроб незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы.

Памежная ахова Польшчы ў твітары паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 грамадзян Марока, Егіпта, Турцыі і Ірака. Сцвярджаецца, што замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру