Таксама ў МЗС Чарнагорыі лічаць, што краіна павінна падтрымаць ЕС і па пытанні прыпынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй, якое ўступае ў сілу з 12 верасня. Цяпер грамадзяне РФ могуць уязджаць у Чарнагорыю без візы, проста па замежным пашпарце, і знаходзіцца на тэрыторыі краіны да 30 дзён.

Беларусам для турыстычных паездак у Чарнагорыю на тэрмін не больш за 30 дзён віза пакуль таксама не патрэбная.

У ініцыятывы МЗС ёсць і крытыкі: жыхары курортнай Чарнагорыі асцерагаюцца сур'ёзнага змяншэння патоку расійскіх турыстаў. Толькі ў 2022 годзе ў Чарнагорыю заехалі больш за 48 тыс. грамадзян Расіі.

У сакавіку Чарнагорыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, якая, у сваю чаргу, унесла яе ў спіс «недружалюбных» краін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гал'юнная фігура / Адказаць
11.09.2022
На фотцы, падобна, Катор. Пазітыўнае месца. Расейцаў там у разы паменела. Там цяпер немцы мельцяшаць. А краіна імкліва разбудоўваецца. За кароткі тэрмін з'явіліся новыя дарогі, узбярэжжа пакрылася сучаснымі, шматпавярховымі й шматзорнымі гатэлямі, якія амаль закрылі сабою горы. Акцэнт робіцца на заможнага турыста, расейцы ў сваёй бальшыні робяцца малацікавым "сьмецьцевым" кантынгентам. Таму самы час уводзіць візавы рэжым, турбізнэс такі крок ужо не падарве ...
0
Праўдаруб / Адказаць
12.09.2022
Не самае разумнае рашэнне для краіны, якае жыве з турзму. Тым больш з улікам таго, што турысты з РФ традыдыцыйна складалі даволі значную частку адпачываючых.
0
Аларм / Адказаць
12.09.2022
Праўдаруб, магчыма вы маеце рацыю, падобна, што пачынаць трэба з канфіскацыі маёмасьці, што належыць грамадзянам Расеі у Чарнагорыі. Але, чаму б адначасова ня ўвесьці візавы рэжым ? Гэта папоўніць бюджэт краіны. Канечне, раней пачнеш справу - раней яе скончыш. Тым больш, што заходні турыст пацягнуўся ў Чарнагорыю стройным чародамі, а разам з ім пайшлі інвестыцыі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру