Мяркуючы па паведамленні на сайце Крамля, французскі прэзідэнт зноў выслухаў традыцыйны набор расійскіх прапагандысцкіх штампаў.

Пуцін расказаў, што ўкраінскі бок нібыта абстрэльвае Запарожскую АЭС, у тым ліку сховішча радыеактыўных адкідаў, не пастаўляе збожжа ў краіны Афрыкі, а таксама выкарыстоўвае заходняе ўзбраенне для нападаў на грамадзянскую інфраструктуру.

У сваю чаргу, прэс-служба Елісейскага палаца паведаміла, што ў размове з Пуціным французскі прэзідэнт асудзіў працяг расійскіх вайсковых аперацый ва Украіне і нагадаў кіраўніку РФ пра свае патрабаванні адносна іх найхутчэйшага спынення, пачатку перамоваў і аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Макрон таксама настойваў на неабходнасці стварэння рэжыму бяспекі на Запарожскай АЭС. Ён нагадаў, што расійская акупацыя выклікала тое, што сёння бяспека ЗАЭС знаходзіцца пад пагрозай. Макрон заклікаў Пуціна вывесці цяжкае і лёгкае ўзбраенне з тэрыторыі ЗАЭС і выконваць рэкамендацыі МАГАТЭ адносна забеспячэння бяспекі ядзернага аб'екта.

Таксама французскі лідар закрануў тэму глабальнай харчовай бяспекі. Ён нагадаў, што санкцыі ЕС не распаўсюджваюцца на сельскагаспадарчую прадукцыю, і міжнародныя партнёры, асабліва Расія, нясуць сумесную адказнасць за пастаўкі прадуктаў харчавання краінам, якія падвяргаюцца найбольшай рызыцы. Ён падкрэсліў, што Стамбульская дамоўленасць павінна выконвацца такім чынам, каб экспартаванае збожжа даставалася тым, хто ў ім найбольш за ўсё мае патрэбу.

У Елісейскім палацы таксама адзначылі, што ў найбліжэйшыя дні Макрон зноў пагаворыць з Пуціным, каб можна было дасягнуць пагаднення, якое гарантуе бяспеку Запарожскай АЭС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Бондар / Адказаць
11.09.2022
Зноў угаворваў? Як жа гэтыя макроны бесяць: узрасцілія беса, а цяпер усе пакутуюць, а яны замест таго каб спыніць толькі тэлефонныя перазвоны ладзяць, іншымі словамі імітуюць важную дзейнасць.
1
хвранцузкі пацалунак / Адказаць
12.09.2022
А можа ў іх раман?
1
Абыр / Адказаць
12.09.2022
Да он банально набивает себе рейтинг во франции. Часок поговорил - процентик добавил. Ничего, как говорится, личного.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру