12.09.2022 / 07:52 У Гомелі на прыпаркаваныя аўтамабілі ўпаў ліхтарны слуп Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечары ў двары дома на вуліцы Жукава, паведамляе «ВГомеле». Пашкоджана некалькі машын. Паводле інфармацыі відавочцаў, слуп упаў з-за дрэва, якое ўпала перад гэтым і зачапіла апору пры падзенні. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ