Фота: Яўген Малалетка / AP

Фота: Яўген Малалетка / AP

Працяглае абмеркаванне, а затым абвяшчэнне Кіева аб контрнаступнай аперацыі, накіраванай на Херсонскую вобласць, адцягнула расійскія войскі ад сектараў, на якіх украінскія сілы правялі вырашальныя атакі ў апошнія некалькі дзён.

Узброеныя Сілы Украіны ўжылі HIMARS і іншыя заходнія сістэмы для нападаў на расійскія наземныя лініі сувязі ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях, стварыўшы ўмовы для поспеху аперацыі.

Украінскія ўлады дэманстратыўна абмяркоўвалі ўдары на поўдні, паспяхова уводзячы расіянаў у зман адносна сваіх намераў у Харкаўскай вобласці.

Цяперашняе контрнаступленне не пакладзе канец вайне, адзначаюць эксперты ISW. Кампанія на паўночным усходзе Украіны ў выніку завершыцца, што дазволіць расійскім войскам аднавіць устойлівую абарончую лінію і, магчыма, нават правесці лакальныя контратакі.

Украіне давядзецца пачынаць новыя контрнаступныя аперацыі, каб завяршыць вызваленне акупаванай Расіяй тэрыторыі, у сувязі з гэтым вайна, хутчэй за ўсё, зацягнецца да 2023 года.

Украіна пераламала ход вайны на сваю карысць. Кіеў, верагодна, будзе ўсё часцей дыктаваць месца і характар асноўных баявых дзеянняў, а Расія будзе ўсё часцей неадэкватна рэагаваць на рост фізічнага і псіхалагічнага ціску з боку Украіны, заключаюць экспэрты.

Клас
71
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3