«Усяго за мінулыя суткі сілам абароны ўдалося выцесніць ворага з больш за 20 населеных пунктаў. Праводзіцца ўзяцце іх пад поўны кантроль і стабілізацыйныя меры», — гаворыцца ў зводцы.

«Працягваецца вызваленне населеных пунктаў ад расійскіх захопнікаў у Харкаўскай і Данецкай абласцях. Як паведамлялася раней, падчас адступлення расейскія войскі спешна кідаюць свае пазіцыі і ўцякаюць углыб часова занятых тэрыторый або на тэрыторыю РФ. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца», — адзначылі ў Генштабе.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1