22-гадовая касірка прыдумала хітрую схему выкрадання грошай з касы
У сталічнай краме не далічыліся 32 тысяч рублёў. Аператыўнікі АБЭЗ Савецкага РУУС высветлілі, што да ўзнікнення буйной нястачы прывялі дзеянні 22-гадовай прадавачкі.
Цягам года дзяўчына адпускала тавары па іх рэальнай цане, а ў касу ўносіла звесткі, якія шматкроць зніжалі кошт рэалізаванага. Розніцу забірала сабе. Агульная сума шкоды склала больш за 32 тысячы рублёў.
Заведзеная крымінальная справа за прысваенне.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ