Мэблевая барахолка «Б/Уржуазные ценности» прыпыніла працу. Меркавана, ёй заняліся сілавікі
У сацсетках з’явілася паведамленне, што барахолка не працуе «па тэхнічных прычынах».
Як стала вядома «Еўрарадыё», крамай заняліся сілавікі, у яе адміністрацыі ёсць затрыманыя.
«Б/Уржуазные ценности» — «блышыны рынак» з мэбляй і іншымі артэфактамі для дома розных стыляў, ад антыкварных да сучасных. Крама месціцца непадалёк ад «Кароны» на вуліцы Кальварыйскай.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ