kurjer.info
У нядзелю 11 верасня на аўтадарозе Р-43 каля вёскі Івань Слуцкага раёна прасыпаліся жамерыны цукровых буракоў, паведамляе kurjer.info.
Жамерыны — гэта расцёртыя рэшткі буракоў, з якіх выціснуты сок. Іх возяць з цукровых заводаў на корм скаціне.
Калі ж іх разліць на дарогу, яна робіцца слізкай як лёд. Вось чаму адбыліся аварыі.
Цяпер ДАІ шукае самазвал, які стаў прычынай інцыдэнту.