Чыжа затрымалі па вяртанні з Масквы паўтара года таму. Да таго ён паспеў перапісаць дом у Драздах на нявестку і тануў у судах, дзе былыя партнёры і контрагенты патрабавалі ад яго выплат па даўгах. 

«Да затрымання ён насамрэч быў у кепскім псіхалагічным стане і нават перастаў размаўляць з сынам, падазраючы яго ў здрадзе», — казалі «Нашай Ніве» знаёмыя Чыжа.

Сэнс крымінальнай справы перагукаўся з ранейшай справай супраць Чыжа, распачатай у 2016-м — калі яго затрымлівалі па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. 

Чытайце таксама: Затрыманы Юрый Чыж. Падрабязнасці

Тады справа да суда не дайшла, бо Чыж прызнаў віну і пагадзіўся кампенсаваць шкоду гады наперад. Але Чыж па абавязацельствах не плаціў, хаця асобныя яшчэ «жывыя» яго бізнэсы прыносілі грошы.

У бізнэс-колах папулярная думка, што насамрэч бізнэсмена «кашмараць» па прычыне нібыта схаванага недзе за мяжой мільярда даляраў, які трэба вярнуць у Беларусь. 

У любым разе, за час за кратамі Чыж прыкладаў намаганні для таго, каб скінуць з сябе фармальныя прэтэнзіі. 

У прыватнасці, ён «закрыў» старую гісторыю з Япрынцавым і Чукісавым, якім павінен быў грошы. 

Пасля гэтага ён пісаў ліст у гэтак званую «камісію па памілаванні» і чакаў адказу месяцамі. 

Імаверна, па звароце было прынята пазітыўнае рашэнне — як стала вядома супрацоўнікам «Трайпла», Юрый Чыж выйшаў на волю. 

Чытайце таксама:

Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь

Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?