Фота: Спутнік

Фота: Спутнік

Аднаўленне суда адкладзенае з-за хваробы ўдзельнікаў.

Абвінавачаныя-галоўны рэдактар і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў, былы намеснік дырэктара і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна. Усе чацвёра прызнаныя палітвязнямі.

Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну абвінавачваюць у падрыхтоўцы з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Так у пракуратуры ацанілі аплату штрафаў і паслуг адвакатаў затрыманым падчас акцый лета і восені 2020 года. Таксама іх абвінавачваюць у аказанні дапамогі фонду By_help і яго прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, што кваліфікавана як здрада дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК).

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5