Фота: BBC Food

Для гарбузовага супу вам спатрэбіцца:

  • 1 вялікая цыбуліна (нарэзаная)
  • 2 морквы (здыміце з іх скуру і нарэжце)
  • 2 зубкі часнаку
  • 1 лаўровы ліст
  • 25 грамаў масла
  • 2 сталовыя лыжкі алею
  • 1 сярэдні гарбуз з прыкладнай вагай 850 грамаў (дастаньце з яго насенне і нарэжце мякаць)
  • 1 бульбіна сярэдняга памеру, пажадана з высокай колькасцю крухмалу
  • 1 літр расліннага ці курынага булёну (магчыма, спатрэбіцца крыху больш), але можна і без яго
  • 100 мілілітраў вяршкоў з 20-33% тлушчу ў складзе
  • 3 сталовыя лыжкі гарбузовага насення
  • соль і перац
  • можна трохі імберцу
  • вельмі добра гарбузовы суп дапаўняе свежая меліса (трава-лімонка)
  • падаваць добра з падсушаным несалодкім белым хлебам ці крутонамі 
  1. Пакладзіце ў вялікую каструлю цыбулю, моркву, часнок, лаўровы ліст, масла і палову аліўкавага алею. Варыце сумесь на слабым ці сярэднім агні прыкладна 10 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай, але яна не павінна змяніць свой колер.
  2. Дадайце мякаць гарбуза і бульбу, перамяшайце і варыце яшчэ 2—3 хвіліны. Дадайце булён, добра прыпраўце соллю і перцам і давядзіце да кіпення. Паменшыце агонь, каб сумесь слаба кіпела, накрыйце каструлю напалову вечкам і працягвайце варыць суп яшчэ каля 40 хвілін. Правярайце гатоўнасць на мякаці гарбуза з дапамогай нажа — гародніна павінна памякчэць.
  3. Прыбярыце з каструлі лаўровы ліст, пераліце ў блендар, дадайце крыху імберцу і мелісу і ўзбіце суп у блендары да аднастайнасці.
  4. Пераліце суп з блендара назад у каструлю, дадайце вяршкі і, калі суп занадта густы, трохі булёну ці вады. Пакаштуйце суп і дадайце яшчэ крыху солі і перцу, калі трэба.
  5. Разагрэйце ў патэльні рэшту алею, дадайце туды гарбузовае насенне і хутка падсмажце яго, пакуль семечкі не пачнуць падскокваць на патэльні. Здыміце насенне з патэльні.
  6. Разліце суп па місках і падавайце з вяршкамі, падсмажаным насеннем, падсушаным белым хлебам ці крутонамі

Рэцэпт на выхадныя: гарбузовы чызкейк

Рэцэпт на выхадныя: тры стравы з авакада

Гастрыт: як пазбегнуць сезоннага абвастрэння

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
За дакладнасьць ! / Адказаць
17.09.2022
О! Я такое еў, і гэта сапраўды смачна. Там яшчэ дробныя сухарыкі жытняга хлеба дадавалі.
0
Ррррррр / Адказаць
17.09.2022
Нива, когда про мачанку расскажешь? Давно жду!
4
"Там яшчэ дробныя сухарыкі жытняга хлеба дадавалі." то бок крутоны? вы тэкст чыталі? ці, як заўжды? / Адказаць
17.09.2022
Задакладнасьць !ну еў і што? пакакаў потым добра? навошта нам ведаць, што вы дзесьці там еў? якая нам з гэтага карысць?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру