Там пахаваныя чатыры жаўнеры, якія загінулі ў сутычцы з немцамі 24 верасня 1943 года каля вёскі Плябанішкі — Казімір Ахрамовіч (Jarski), Мечыслаў Місюта (Nieznany), Баляслаў Місюра (Swierk), Ганна Зарыцкая (Czarna Hanka). Вёска Плябанішкі знаходзіцца за 23 кіламетры на поўнач ад Гродна, каля беларуска-літоўскай мяжы.

Капітана забілі, а цела спалілі

У верасні 1943 года група жаўнераў Арміі Краёвай, у ліку якіх быў паранены капітан Баляслаў Місюра, затрымалася ў леснічоўцы каля вёскі Плябанішкі. Солтыс вёскі данёс пра гэта немцам, якія прыбылі ў Плябанішкі і атакавалі жаўнераў. Былі забітыя Баляслаў Місюра і санітарка Ганна Зарыцкая. Цела капітана згарэла ў падпаленай леснічоўцы, пасля чаго немцы ўкінулі яго ў калодзеж, а цела санітаркі немцы павезлі ў бок Гожы і закапалі пры дарозе. Мясцовыя жыхары перапахавалі ахвяр.

Крыж на месцы сутычкі і гібелі жаўнераў АК быў пастаўлены ў 90-я гады на сродкі Гэлены Пшэпесць, якая нарадзілася ў Плябанішках, а пасля жыла ў Гданьску.

Раней было вядома пра шэсць выпадкаў разбурэння магіл салдат Арміі Краёвай у Гродзенскім рэгіёне.

1 ліпеня СМІ паведамілі пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёна, 4 ліпеня — у Мікулішках Ашмянскага, 8 ліпеня — у Ваўкавыску, 9 ліпеня — у Качычах Карэліцкага раёна. 22 ліпеня стала вядома пра разбурэнне могілак жаўнераў АК у Стрыеўцы пад Гроднам. 25 жніўня каля вёскі Сурканты ў Гродзенскай вобласці невядомыя зраўнялі з зямлёй могілкі Арміі Краёвай — адны з найбуйнейшых у рэгіёне. Таксама вядома, што каля вёскі Пяскоўцы быў разбураны памятны знак палякам, якія загінулі ў баях з войскамі НКВД.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік як кіраўнік рэгіёна сітуацыю не каментуе. Ён наогул запрашае польскіх турыстаў скарыстацца бязвізавым рэжымам і наведаць Гродзеншчыну.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
45