Фота: BBC Food

Каб згатаваць кіш з сыру і цыбулі, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў мукі + яшчэ трошкі для пасыпання
  • 125 грамаў астуджанага масла, парубленага на кубікі
  • 25 грамаў цёртага пармезану ці іншага аналагічнага цёртага сыру
  • 4—5 сталовыя лыжкі халоднай вады
  • 1 чайная лыжка белага віннага воцату (можна замяніць на яблычны воцат)
  • 4 цыбуліны (разрэжце кожную на 8 долек)
  • 2 неачышчаныя зубкі часнаку
  • 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
  • 4 яйкі + 3 жаўткі
  • 300 мілілітраў вяршкоў з 20% тлушчу
  • 2 чайныя лыжкі гарчыцы
  • 1 галінка размарыну (прыбярыце з яе лісце і дробна нарэжце галінку)
  • 2 сталовыя лыжкі пасечанай пятрушкі
  • 100 грамаў нацёртага на буйную тарку сыру чэдар ці груер
  • соль і свежамолаты чорны перац
  1. Каб зрабіць цеста, прасейце муку ў вялікую міску. Дадайце масла, потым лапаткаю ці нажом для масла пасячыце масла, пакуль яго кавалкі не стануць у два разы меншыя. Працягвайце пальцамі ўціраць масла ў муку, пакуль ў цесце не застануцца толькі маленькія кавалачкі масла. Дадайце пармезан і добра прыпраўце ўсё соллю і перцам.
  2. Зрабіце ў сумесі ямку, дадайце халодную ваду і воцат і перамяшайце ўсё з дапамогай шпаталя. Потым рукамі збярыце цеста ў шар. Сплюшчыце яго да стану дыска, накрыйце вечкам і астуджайце цеста на працягу 2 гадзін, пакуль яно не стане цвёрдым.
  3. Трохі прысыпце працоўную паверхню мукой. Раскачайце цеста ў дыск таўшчынёй 2—3 міліметры і выкладзіце яго ў форму для пірагоў дыяметрам 20 сантыметраў са здымным дном. Абрэжце лішкі цеста з краёў, праткніце аснову відэльцам у некалькіх месцах і астуджайце цеста на працягу 20 хвілін. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  4. Размясціце паверх цеста кухонную фольгу ці паперу для выпякання і напоўніце яе фасоллю ці рысам. Выпякайце аснову для кіша на працягу 15 хвілін ці пакуль яе бакі не стануць залацістымі. Прыбярыце фасолю і фольгу ці паперу і выпякайце яшчэ 5 хвілін, каб аснова падсохла.
  5. Каб зрабіць начынку, павялічце тэмпературу духоўкі да 210 градусаў. Пакладзіце цыбулю і часнок у асобную форму для запякання, папырскайце алеем і пячыце 20 хвілін, пакуль гародніна не пачне мякчэць і не падрумяніцца па баках. Прыбярыце з формы часнок і адкладзіце яго ў бок. Перавярніце цыбулю і запякайце яе яшчэ 10 хвілін, пакуль цыбуля не памякчэе і не стане залацістай. Астудзіце.
  6. Узбіце ў місцы яйкі і жаўткі. Дадайце вяршкі, гарчыцу і травы, добра прыпраўце ўсё соллю і перцам. Выцісніце смажаны часнок у гэтую сумесь і ўзбівайце яе да аднастайнасці.
  7. Выкладзіце цыбулю ў аснову для кіша, высыпце зверху амаль увесь цёрты чэдар (пакіньце асобна 2 сталовыя лыжкі). Выліце наверх яечную сумесь і пасыпце яе рэшткамі чэдару. Выпякайце кіш на працягу 30 хвілін ці пакуль начынка не стане залаціста-карычневай і не застыне. Падавайце кіш цёплым ці хатняй тэмпературы.

Рэцэпт на выхадныя: сырны суп з курыцай

Хочаце экзатычных адчуванняў? Пакаштуйце спалучэнне гэтай рыбы і садавіны

Рэцэпт на выхадныя. Pasta bolognese. Макарона з класічным балонскім соусам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
капчоная рыбка / Адказаць
18.09.2022
киш-киш - это кыш-кыш?
мой муж ненавидзиць лук. шчас зраблю. за килОметр сёння будзе абыходзиць мяне
дзякуй за падказку
4
Satan / Адказаць
18.09.2022
Ай. Натушу я лучше сегодня мяска с перловкой и сушеными грибами. И трав прованских туда, конечно, тоже побольше насыплю. А на днях бограч надо будет замутить, вчера как раз копченностей накупил. 
0
Satan / Адказаць
18.09.2022
капчоная рыбка, как можно не любить лук?? Может вы не умеете его готовить?) Луковый суп по-французски вообще вкуняшка.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру