Фота ілюстрацыйнае

Праект быў узгоднены падчас візіту міністра прамысловасці Ірана Рэзы Фатэмі Аміна ў Мінск у канцы ліпеня. Паводле разлікаў, на працягу наступных трох гадоў у рамках сумеснага праекта з беларускімі кампаніямі ў Іране будзе выраблена 500 вялікагрузных самазвалаў.

Кіраўнік NICICO сказаў, што іранскі вытворца горназдабываючай тэхнікі HEPCO будзе ключавой часткай сумеснага праекта, дадаўшы, што кампанія ўпершыню возьме ўдзел у вытворчасці кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 136 і 240 тон. 

Цяпер Іран вымушаны імпартаваць падобную тэхніку, а мясцовая вытворчасць цяжкіх самазвалаў нібыта дазволіць павялічыць гадавую вытворчасць на іранскіх шахтах як мінімум на 40%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру