Украінская армія заняла Белагораўку
Пра гэта паведамляюць расійскія і данецкія франтавыя блогеры. Калі УСУ ўдасца замацавацца на левым беразе ракі, пагроза акружэння навісае над расійскімі войскамі ў Лімане. Акрамя таго, украінская армія выходзіць у фланг расійскім войскам пад Северскам.
Белагораўка — гэта пасёлак, дзе да вайны жыло каля 800 чалавек, за 10 км на захад ад Лісічанска і за 25 км на паўднёвы ўсход ад Лімана.
Раней расійская армія страціла дзясяткі адзінак тэхнікі і сотні вайскоўцаў забітымі пры няўдалых спробах фарсіраваць Северскі Данец увесну.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ