Фота: pxhere.com

Фота: pxhere.com

Капсула для мыцця

Як толькі вы адчуеце непрыемны пах, які выходзіць са зліву, пакладзіце капсулу для мыцця на сцёк. Пасля вельмі павольна ліце на яго гарачую ваду (важна, каб гэта была не кіпячая вада). Працягвайце рабіць гэта да поўнага растварэння капсулы. Гэта мусіць перамагчы непрыемны пах.

Лімон

Іншы эфектыўны метад — выкарыстанне лімоннага соку. Дастаткова проста заліць адну-две шклянкі соку ў зліў і пачакаць некалькі гадзін. Гэта заб'е большасць бактэрый.

Рэцэпт супраць непрыемнага паху

Харчовая сода, воцат і соль таксама прыйдуць нам на дапамогу. Змяшайце харчовую соду і соль у прапорцыі 1:1, засыпце ў зліў, пачакайце 15 хвілін, а пасля ўліце туды невялікую колькасць воцату. Непрыемны пах мусіць знікнуць.

Як прадухіліць непрыемны пах з ракавіны?

Калі рэшткі ежы трапляюць у сцёк, у ім пачынаюць размнажацца бактэрыі. І хутка яна можа пачаць непрыемна пахнуць. Каб гэтага не адбылося — пастаўце сіта (фільтр) у сцёк, якое не дасць ежы і іншым прадметам патрапіць туды.

Чытайце яшчэ:

Дадайце трохі кавы ў пральную машыну і гэта дапаможа захаваць колер. Якім чынам?

Замачыце ногі ў перакісе вадароду — і вы пазбавіцеся надакучлівай праблемы

Маеце праблемы са сном? Вось некалькі спосабаў, як іх пазбавіцца

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5