Як стала вядома «Нашай Ніве», на Наталлю Ермаковіч складаліся пратаколы за выраб брагі, выраб самагонкі, вырошчванне маку, а таксама за намеранае нанясенне цялесных пашкоджанняў мужчыну (біла кулаком падчас сваркі).
Суразмоўцы «Нашай Нівы» з органаў міліцыі звяртаюць увагу, што выдача зброі асобе з такім паслужным спісам, мякка кажучы, не этычна і супярэчыць Закону аб зброі, які забараняе набываць зброю самаабароны, спартыўную, паляўнічую і сігнальную асобам, якія мелі адміністратыўныя спагнанні за намеранае нанясенне цялеснай шкоды, дробнае хуліганства і г.д.
Магчыма, у Клімавіцкім раёне проста небагаты выбар, з каго фарміраваць апалчэнне.
Сама Наталля заявіла ў каментарыі «Нашай Ніве», што зброя была несапраўднай: «Гэта былі муляжы, аўтаматы несапраўдныя. А ў апалчэнне ўступіла, таму што цяпер часы такія — трэба рыхтавацца да ўсяго, рыхтавацца абараняць вёску.
Хто можа напасці я не ведаю. Але я падтрымліваю Лукашэнку, не ўкраінцаў жа мне падтрымліваць, не бандэраўцаў», — сказала яна.





