У кампаніі растлумачылі, што рост колькасці заблакаваных акаўнтаў звязаны з актыўнасцю саміх карыстальнікаў, якія адзначаюць ашуканскія званкі і паведамляюць пра іх кнопкай «спам». Акрамя таго, паступова ўдасканальваюцца ўбудаваныя алгарытмы аўтаматычнай сістэмы блакавання падазроных карыстальнікаў.

У Viber распавялі, што часцей за ўсё ашуканцы звяртаюцца да карыстальнікаў пад выглядам службы бяспекі банкаў. Ашуканцы спрабуюць даведацца звескі картак або пераконваюць усталяваць на смартфон праграму для аддаленага кіравання.

Алгарытм дзеянняў пры тэлефанаванні махляроў наступны — павесіць трубку, націснуць кнопку «спам». Пасля некалькіх падобных адзнак рахунак махляра заблакуюць у аўтаматычным рэжыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру