Цягнік міжрэгіянальных ліній №735/736 Мінск — Брэст — Мінск будзе абслугоўвацца новымі хуткаснымі электрацягнікамі ЭПМ у пяцівагонным выкананні.
З таго ж дня ў цягніку рэгіянальных ліній бізнэс-класа № 875/876 Мінск — Калінкавічы — Мінск стане больш пасадачных месцаў — да яго дададуць дадатковы вагон.
На ўчастку Мінск — Гомель БЧ абяцае павялічыць перыядычнасць для шэрагу цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа. Напрыклад, цягнік № 752 Мінск — Гомель цяпер будзе хадзіць шэсць дзён на тыдзень (акрамя суботы), цягнік №755 Гомель — Мінск — па ўсіх днях тыдня, акрамя нядзелі, а цягнік № 751 Гомель — Мінск будзе курсіраваць па пятніцах і нядзелях.





