Аляксей Хількевіч

Аляксей Хількевіч

Суддзя Кацярына Мурашка прызнала іх вінаватымі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса. Мужчын асудзілі за рассылку лістоў выбарчым камісіям з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна і прызначылі пакаранне: па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Як сродкі здзяйснення злачынства канфіскаваныя тэлефоны палітвязняў. 

Хількевіч мусіць выплаціць працэсуальныя выдаткі ў памеры 2754 рублі 2 капейкі. Лабанаў — 560 рублёў 18 капеек. Канверты, каробкі, лісты паперы з тэкстам, паштовыя маркі з матэрыялаў справы мусяць быць знішчаныя.

Вядома, што Хількевіч быў затрыманы 17 лютага, а Лабанаў — 18 лютага 2022 года. 

23 жніўня прысуд па гэтым жа артыкуле агучылі ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. 18-гадоваму палітвязню-першакурсніку Раману Карпуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за адпраўку 99 лістоў членам камісій па рэферэндуме ад імя «палітычных» суддзяў. «Я хацеў, каб рэферэндум прайшоў справядліва і па законе», — казаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4