У Харкаўскай вобласці збілі раней невядомы расійскі беспілотнік. Магчыма, яго паставіў Іран
У тэлеграм-каналах распаўсюджваюцца фота збітага БПЛА М214 «Герань-2», які, як сцвярджаецца, збілі пад Купянскам Харкаўскай вобласці.
У сеціве звяртаюць увагу на тое, што дэталі беспілотніка нагадваюць элементы іранскага дрона-камікадзэ Shahed-136. Як мяркуецца, іх альбо паставілі з Ірана наўпрост, альбо вырабілі ў Расіі па ліцэнзіі.
Раней з'яўлялася інфармацыя аб пастаўках з Ірана ў РФ разведвальна-ўдарных беспілотнікаў Mohajer-6, Shahed-129 і Shahed-191.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ