«На момант развалу Савецкага Саюза я служыў пад юрысдыкцыяй Расіі і аўтаматычна, як афіцэр, атрымаў грамадзянства Расіі. Як і ўсе ў студзені 1992-га, хто дзе быў, атрымалі пашпарты дзяржаваў па месцы дыслакацыі. 

Шчыра кажучы, я не памятаю нават, дзе гэты пашпарт валяецца, імаверна, яго знайшлі пры вобшуку ў беларускім доме і органы спрабуюць цяпер падаць гэта, як «кампрамат», але я не бачу тут ніякага скандалу.

Пра гэты пашпарт я ўспомніў на пачатку 2010-х, калі шмат працаваў і катаўся ў Афрыцы як бізнэсмен-будаўнік. З расійскім пашпартам можна было заязджаць у большасць краін без візы, а з беларускім — кожны раз падавацца ў пасольствы ў Маскве. 

Таму я яго пераатрымаў у 2012-м і забыў пра яго, калі скончыўся афрыканскі этап майго жыцця. 

У Расіі я даўно не быў і ніякіх справаў там не вяду. Жыву я са сваім беларускім пашпартам», — адказаў Сахашчык. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

10
Іван / Адказаць
13.09.2022
Падпалкоўнік, не зважай на тое. Рабі сваю справу. Вызвалім Беларусь.
40
Мітрафан / Адказаць
13.09.2022
Не здзіўлюся,што і ў яго прыхільніка Zянона такі маецца!

39
Праўдаруб / Адказаць
13.09.2022
Кансэрва ўскрылася...
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру