Прысуд вынесла суддзя Юлія Шчоткіна. Васіль Раманенка да суда знаходзіўся пад вартай. Алу Раманенка выпусцілі на волю пад заклад у памеры 9600 рублёў (3800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць. Аляксандра Антаненка знаходзілася на волі пад асабістым паручальніцтвам. Вядома, што ў Васіля ёсць дзіця.

Васіль і Ала Раманенка ды Аляксандра Антаненка раней ужо былі асуджаныя паводле таго ж артыкула.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачвання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асобаў: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту. У Раманенкаў было два БЧБ-сцяга.

Васіль Раманенка распавёў, што яны выйшлі на пратэст, каб выказаць нязгоду з прымяненнем уладай сілы да пратэстоўцаў у 2020 годзе. Ён пазнаў сябе на фотаздымках з пратэстаў і добраахвотна пакрыў частку шкоды ў памеры 200 рублёў — па 100 рублёў за два эпізоды. Ала і Аляксандра таксама прызналі віну і таксама пакрылі частку шкоды — па 200 і 100 рублёў адпаведна.

«Мінсктранс» агучыў свой іск на пакрыццё шкоды: 110 тысяч 624 рублі 90 капеек — з Раманенкаў, 62 тысячы 908 рублёў 83 капейкі — з Антаненка. Іскіы будуць разгледжаныя ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

У Мінску цэлую сям'ю асудзілі за ўдзел у Маршах. Іх знайшлі па фатаграфіях

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру