У праекце дакумента, піша The Guardian, нічога не сказана пра ўвядзенне столі цэн на любы імпартаваны газ. Разам з тым у дакуменце ёсць згадкі пра падатак на звышпрыбытак для нафтагазавых кампаній — яго называюць «узносам салідарнасці».

Таксама прадугледжана «асобна абмежаваць даходы вытворцаў электраэнергіі з нізкім узроўнем выкідаў вугляроду». Якой будзе стаўка новага падатку, пакуль невядома.

Паводле інфармацыі ў дакуменце Еўракамісіі, «непрадказальныя падзеі на энергетычных рынках» на фоне ваенных дзеянняў ва Украіне прывялі да таго, што прыбытак нафтавых, газавых і вугальных кампаній у 2022 годзе вырас ужо ў пяць разоў.

Раней, 9 верасня, міністры энергетыкі ЕС не ўзгаднілі, як планавалася, столь цэн на газ: супраць выступілі Венгрыя, Славакія і Аўстрыя. Нідэрланды і Данія паставіліся да ідэі насцярожана, адназначна не падтрымала яе і Германія. Супраць такой меры таксама выступілі амерыканскія нафтагазавыя кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру