Аўтары прапануюць стварыць Кіеўскі дагавор аб бяспецы — сумесны дакумент аб стратэгічным партнёрстве, які аб'яднае Украіну і дзяржавы-гаранты. Вось што змяшчаецца ў рэкамендацыях:

  • Украіна павінна атрымаць магчымасць абараняцца ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН (аб праве на самаабарону). Для гэтага Украіне патрэбныя рэсурсы на ўтрыманне магутных Узброеных сілаў.
  • Каб валодаць такімі рэсурсамі, Кіеву неабходныя шматгадовыя інвестыцыі ў ВПК Украіны, перадача зброі і разведвальная падтрымка з боку саюзнікаў, сумесныя вучэнні пад эгідай ЕС і НАТА.
  • Гарантыі бяспекі павінны быць «выразна сфармуляваныя» і «вызначаць шэраг абавязацельстваў», узятых групай гарантаў разам з Украінай. Яны павінны быць палітычна і юрыдычна абавязковымі для выканання на аснове двухбаковых пагадненняў, але аб'яднаныя ў рамках сумеснага дакумента аб стратэгічным партнёрстве пад назвай Кіеўскі дагавор аб бяспецы.
  • Патэнцыйны дагавор аб'яднае асноўную групу краін-саюзніц і Украіну. Гэтая група дзяржаў-гарантаў можа складацца з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Польшчы, Італіі, Германіі, Францыі, Аўстраліі, Турцыі, а таксама з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Па словах Андрэя Ермака, патэнцыйнае пагадненне аб гарантыях бяспекі для Украіны не з'яўляецца заменай уступленню ў НАТА, курс на якое прапісаны ва ўкраінскай Канстытуцыі. Гэта будзе сродкам забеспячэння бяспекі краіны, пакуль уступленне не адбудзецца.

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1